|
Article on other languages:
|
ГІСТОРЫЯ, гістарычная навука [грэч. historìa апавяданне пра пазнанае, вывучанае], навука, якая даследуе канкрэтны ход развіцця грамадства і яго заканамернасці. З'яўляе патрэбу грамадства ў самасвядомасці, у разуменні сучаснага і перспектыў будучага развіцця. Мае тэарэтычную і метадалагічную аснову. Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці, вялося ў вусных пераказах. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з аглядам гістарычных падзей вядомыя ў дзяржавах Старажытнага Усходу (канец 4 – пач. 3-га тысячагоддзя да н. э.). Першыя элементы навуковага даследавання, як крытыка крыніц, рацыяналістычнае тлумачэнне гістарычных з'яваў, перыядызацыя гісторыі, з'явіліся ў працах гісторыкаў-гуманістаў (15 – 16 ст.). Разуменне неабходнасці параўнальнага вывучэння гісторыі народаў на аснове погляду на гісторыю грамадства як на працэс заканамернага развіцця, з'явілася пасля ідэйных зрухаў, звязаных з буржуазнымі рэвалюцыямі ў Англіі і Францыі (17 – 18 ст.). У асноўным станаўленне гістарычнай навукі завершылася ў 1-й пал. 19 ст. У Беларусі гістарычная літаратура з'явілася ў 14 – 16 ст.
СтруктураУ гістарычную галіну ведаў уваходзяць асобныя раздзелы, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і спецыяльныя гістарычныя навукі. РаздзелыДзеля зручнасці вывучэння гісторыі чалавецтва ў цэлым яна падзяляецца на часткі, на аснове ўліку аб'ектыўнага ходу развіцця грамадства. Даследаванне вядзецца па фармацыях і эпохах (гісторыя першабытнага грамадства, старажытная (антычная), сярэднявечная, новая, навейшая), па прасторава-геаграфічным прынцыпе, калі вылучаюцца рэгіянальныя гісторыі (гісторыя Еўропы, Блізкага і Сярэдняга Усходу) або гісторыі асобных краін і народаў, па комплексных праблемах, калі даследуюцца з'явы, уласцівыя групам краін і народаў (гісторыя Адраджэння, Рэфармацыі). Таксама вывучаюцца асобныя бакі і з'явы ў гісторыі чалавецтва (эканамічная гісторыя, палітычная гісторыя, ваенная гісторыя, гісторыя мастацтва і пад.). Спецыяльныя навукіСамастойнае месца ў гістарычнай галіне ведаў займаюць яе арганічныя часткі — спецыяльныя гістарычныя навукі: Дапаможныя дысцыпліныТаксама да гістарычнай навукі адносяцца дапаможныя (або спецыяльныя) гістарычныя дысцыпліны:
і інш. Гл.таксама: Гістарыяграфія. Крыніцы
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.