|
Article on other languages:
|
Капіталізм — сістэма грамадскай вытворчасці і размеркавання, заснаваная на прыватнай уласнасці, фармальнай (юрыдычнай) роўнасці і волі суб'ектаў гаспадарання. Капіталізм — гэта эканамічная абстракцыя, якая дазваляе вылучыць характэрныя рысы эканомікі на вызначаным этапе яе развіцця, адкінуўшы меней значныя. У рэальнасці такая сістэма, як і любая навуковая абстракцыя, ніколі не існавала «у чыстым выглядзе». Заўсёды ў той або іншай меры прысутнічалі неўласцівыя капіталізму рысы — саслоўныя прывілеі; абмежаванні на валоданне маёмасці, у тым ліку абмежаванні на памеры нерухомасці або зямельных участкаў; мытныя бар'еры; антыманапольныя правілы і г. д. Частка з іх з'яўляюцца спадчынай папярэдніх эпох, частка — следства развіцця самога капіталізму і зараджэнне ўсярэдзіне яго наступных сістэм.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.