|
Article on other languages:
|
Кніга: пэўная колькасць друкаваных, рукапісных або чыстых (для наступных запісаў) аркушаў, злучаных у адно цэлае. Таксама: Твор, пісанне або яго частка. У філасофскім значэнні кніга — форма замацавання і ўзнаўлення семантычнай інфармацыі (тэксту), найважнейшы сродак масавай інфармацыі, адукацыі і фактар культуры. Кніга з'яўляецца прадуктам кніжнай справы, якая ўключае стварэнне і размнажэнне кніг, распаўсюджванне (рэклама, кнігагандаль), захаванне і выкарыстанне. Сучасная кніга — звычайна неперыядычнае выданне ў выглядзе збрашураваных аркушаў аб'ёмам больш за 48 старонак. Складаецца з шэрагу элементаў матэрыяльнай канструкцыі і паліграфічнага афармлення. Літ.:
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.