Партугалія

Article on other languages:

República Portuguesa
Сцяг Партугаліі Герб Партугаліі
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжанне Партугаліі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Лісабон
Найбуйнейшы горад Лісабон
Урад Парламенцкая дэмакратыя
Анібал Каваку Сільва
Жазэ Сакратэш
Плошча
 - Агульная
 - % вады
110 месца ў свеце
92 391 км2
0,5%
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасць
76 месца ў свеце
10 495 000
114/км²
ВУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
41 месца ў свеце
$203,4 млрд
$19 335
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пояс
 - улетку
WET (UTC)
EST (UTC+1)
Незалежнасць
24 чэрвеня 1128
Дзяржаўны гімн A Portuguesa
Аўтамабільны знак P
Дамен верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351

Партугалія, краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Пірынейскім паўвостраве і астравах Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Іспаніяй.

Змест

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Партугаліі

У 711 годзе краіну захапілі маўры, Партугалія стала часткай Кардоўскага халіфату, дынастыі Альмаравідаў. 1139 Партугалія стала незалежным ад Іспаніі каралеўствам. У 15 ст. Партугалія была моцнай марской дзяржавай Еўропы, а ў наступным стагоддзі першай з еўрапейскіх краін утварыла вялізную імперыю з заморскіх уладанняў у Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы, Індыі і Ост-Індыі. У 1910 годзе манархія была зрынутая, а ў 1974 годзе Партугалія збавілася ад дыктатарскага ўрада, які быў усталяваны у 1926. Прынятая канстытуцыя ў 1976 абвясціла парламенцкую[Крыніца?] рэспубліку.

Дзяржаўны лад

Партугаліяпарламенцкая[Крыніца?] рэспубліка. Прэзідэнт абіраецца усеагульным галасаваннем на 5 гадоў.

  • Урад узначальвае прэм'ер-міністр, які, як правіла, з'яўляецца лідэрам партыі, што перамагае на парламенцкіх выбарах. Прэм'ер-міністр фарміруе склад свайго кабінета.

Урад Партугаліі - Старшынства міністраў, у ліку якога 14 міністраў:

1) замежных спраў,

2) сельскай гаспадаркі, вясковага развіцця і рыбалоўства,

3) грамадскіх інстытутаў, транспарта і камунікацый,

4) фінансаў і грамадскага кіравання,

5) працы і грамадскай салідарнасці,

6) аховы здароўя,

7) нацыянальнай бяспекі,

8) адукацыі,

9) ўнутранага кіравання,

10) юстыцыі,

11) навукі, тэхналогіі і вышэйшай адукацыі,

12) культуры,

13) аховы навакольнага асяроддзя, тэрытарыяльнага парадку і мясцовага развіцця,

14) эканомікі і новаўвядзенняў.[1]

У Партугаліі дзейнічае шматпартыйная сістэма. Аднак асноўнае палітычнае дужанне адбываецца паміж дзвюма партыямі: сацыялістычнай і сацыял-дэмакратычнай.

Адміністрацыйнае дзяленне

Да 1976 тэрыторыя Партугаліі была падзеленая на правінцыі. Пасля адміністрацыйнай рэформы тэрыторыя кантынентальнай Партугаліі падзеленая на 18 акругаў. Астраўныя землі (Азорскія астравы і Мадэйра) маюць стан аўтаномных вобласцяў. Гл. гэтак жа Муніцыпалітэты Партугаліі.

Сталіца

Размешчаная на ўзбярэжжы р.Тэжу. Плошча сталіцы складае - 84 км.кв. Насельніцтва - 556 797 чалавек. Вялікі Лісабон (горад з прадмесцямі) - 2.750 км.кв. і насельніцтвам у 2,1 млн чалавек.

Насельніцтва

Асноўны артыкул: Насельніцтва Партугаліі

Колькасць

  • 1961 г. – 9,1 млн. чал.
  • 1976 г. – 9,7 млн. чал.
  • 1986 г. – 10,3 млн. чал.
  • 1998 г. – 9,8 млн. чал.[Крыніца?]
  • 2007 г. – 10,6 млн. чал.

Узроставы склад: да 14 гадоў : 16,4% (м.р. - 912,995 / ж.р. - 835,715) 15-64 гадоў : 66,2% (м.р. - 3,514,905 / ж.р. - 3,555,097) больш за 65 гадоў : 17,4% (м.р. - 764,443 / ж.р. - 1,093,755)[1]

Сярэдні век - 39,1 год. (для мужчын - 37 гадоў; для жанчын - 41,3 г.). Гадавы прырост 0,305%. Нараджальнасць - 10,45 (на тысячу чалавек). Смяротнасць - 10,62 (на тысячу чалавек)[1]

Культура

Літаратура

Асноўны артыкул: Літаратура Партугаліі

Партугалію называюць краінай паэтаў. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў за прозу. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Іберыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай. У гэты час узніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі класічнымі паэтамі Партугаліі з'яўляюцца Луіс дэ Камоэс і Фернанда Песоа. Існуе шэраг іншых, менш вядомых мастакоў слова, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленне сучаснай партугальскай літаратуры.



This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.