|
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
|
|
| герб |
сцяг |
|
|
|
|
дэвіз: "Unity In Diversity"
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне |
 |
| дата ўтварэння |
| дзяржаўная мова: |
Англійская
Афрыкаанс
Венда
Зулу
Коса
Ндэбеле
Свазі
Паўднёвая сота
Паўночная сота
Тсвана
Тсонга |
| сталіца: |
Прэторыя |
| прадстаўнік дзяржавы: |
|
| кіраўнік дзяржавы: |
|
| плошча: |
1,221,037 км² |
| насельніцтва: |
47,432,000 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: |
39 жых./км² |
| грашовая адзінка: |
Ранд |
| часавы пояс: |
|
| гімн: |
National anthem of South Africa |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: |
|
| дамен у Інтэрнеце: |
.za |
| міжнародны тэлефонны код: |
+27 |
| карта |
 |
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка (ПАР) - краіна ў Паўднёвай Афрыцы. На поўначы гранічыць з Намібіяй, Батсванай і Зімбабве, на паўночным усходзе з Мазамбікам і Свазілендам; дзяржава Лесота цалкам акружана ПАР.
Самая развітая краіна Афрыкі. Адна з самых неаднародных у этнічным плане краін кантынента.
Адносіны з Рэспублікай Беларусь
Дыпламатычныя адносіны ўсталяваныя ў 1993. Пасольства Беларусі ў ПАР адкрыта ў 2000.
У апошні час ажывіліся кантакты на розных узроўнях. Прэзідэнты Беларусі і ПАР сустракаліся ў верасні 2006 у Гаване, адбыліся візіты ў Беларусь кіраўнікоў парламента ПАР, міністра замежных спраў, міністра мінеральных рэсурсаў і энергетыкі, іншых высокіх асоб ПАР; міністр замежных спраў Беларусі наведаў ПАР у жніўні 2006. Візіты на вышэйшым узроўні плануюцца на 2008.
У ліпені 2007 беларускім бокам прапанавана пашырыць эканамічнае і навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва: стварыць сумесную спадарожнікавую групіроўку, пабудаваць на тэрыторыі ПАР наземны комплекс прыёму інфармацыі, распрацаваць сумесныя праекты ў галіне фармакалогіі, энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, розныя інвестыцыйныя праекты з удзелам паўднёва-афрыканскіх фірм.
|