|
Article on other languages:
|
РАСІЯ, альтэрн.: Расея, Расійская Федэрацыя (руск.: Россия, Российская Федерация) — дзяржава, размешчаная ва Усходняй Еўропе і паўночнай частцы Азіі. Расія — буйнейшая па плошчы дзяржава свету (17 075 063 км² або 11,46 % (1/9) плошчы ўсёй сушы Зямлі, або 12,65 % (1/8) заселенай чалавекам сушы, што амаль удвая больш, чым плошча Канады якая займае другое месца). Назва краіны паходзіць ад этноніма Русь у грэцкай агаласоўцы і пачала ўводзіцца ў ужытак вялікімі князямі маскоўскімі з канца 15 ст.
Геаграфічнае становішчаКрайні паўночны пункт Расіі — мыс Флігелі на Зямлі Франца-Іосіфа (81°51’ паўн.ш.), крайні ўсходні пункт — востраў Ратманова ў Берынгавым праліве (заходні з двух астравоў Дыяміда, 169°0’ з.д.). Крайнія паўночны і ўсходні мацерыковыя пункты Расіі: мыс Чалюскіна на паўвостраве Таймыр (77°43’ паўн.ш.) і мыс Дзяжнёва на Чукотцы (169°39’ з.д.). Гэтыя чатыры крайнія пункты адначасова з'яўляюцца і адпаведнымі крайнімі пунктамі Еўразіі. Крайні паўднёвы пункт Расіі (41°11’ з.ш.) знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад гары Базардзюзю, на мяжы Дагестана з Азербайджанам. Крайні заходні пункт ляжыць у Калінінградскай вобласці пад 19°38’ у.д., на Балтыйскай касе Гданьскага заліва Балтыйскага мора; але Калінінградская вобласць з'яўляецца анклавам, і асноўная тэрыторыя Расіі пачынаецца ўсходней, пад 27°17’ у.д., на мяжы Расіі з Эстоніяй, на беразе ракі Педэдзе. Такім чынам, працягласць тэрыторыі Расіі з поўначы на поўдзень перавышае 4 тыс. км, з захаду на ўсход — набліжаецца да 10 тыс. км. Агульная працягласць межаў Расіі — 60 933 км (з іх 38 808 км — марскія межы); межы Расіі на поўначы і на ўсходзе — марскія, на поўдні і на захадзе — у асноўным сухапутныя. Мае сухапытныя межы з: Казахстанам (6846 км), Кітаем (3645 км), Манголіяй (3485 км), Украінай (1576 км), Фінляндыяй (1340 км), Беларусью (959 км), Грузіяй (723 км), Эстоніяй (294 км), Азербайджанам (284 км), Літвой (280.5 км), Польшчай (232 км), Латвіяй (217 км), Нарвегіяй (196 км), Паўночнай Карэяй (19 км). Марскіе межы Расія мае с ЗША (49 км) і Японіяй (194 км). Тэрыторыя Расіі амываецца трымя акіянамі і наступнымі марамі: Паўночны Ледавіты акіян — Чукоцкае, Усходне-Сібірскае, Лапцевых, Карскае, Пячорскае, Баранцава; Атлантычны акіян — Балтыйскае, Чорнае, Азоўскае; Ціхі акіян — Японскае, Ахоцкае, Берынгава. Фізіка-геаграфічны аглядГістарычны аглядДзяржаўны ладАдміністрацыйны падзелРасія з'яўляецца федэратыўнай дзяржавай. Яна складаецца з 83 суб'ектаў федэрацыі (21 рэспубліка, 46 абласцей, 9 краёў, 1 аўтаномная вобласць, 4 аўтаномныя акругі, 2 горада федэральнага значэння) (гл.таксама: Адміністрацыйны падзел Расіі). Асаблівасцю аўтаномных акруг (акрамя Чукоцкай з'яўляецца іх двухскладнасць, г.зн., з'яўляючыся паўнапраўным суб'ектам федэрацыя, яны ўваходзяць у склад іншага суб'екта. Асаблівасцю рэспублік з'яўляецца наяўнасць у іх Канстытуцыі (у іншых суб'ектаў — Статут) і магчымасць увядзення дадатковых дзяржаўных моў. З кожным суб'ектам федэральны ўрад заключае дагаворы аб размежаванні прадметаў палнамоцтваў паміж Расійскай Федэрацыяй і суб'ектам Расійскай Федэрацыі. Суб'екты федэрацыі аб'яднаныя ў федэральныя акругі, якія створаныя ўказам прэзідэнта 13 мая 2000 года і якія не з'яўляюцца часткай адміністрацыйнага падзелу краіны ((гл.таксама: Федэральны падзел Расіі). Усяго створана 7 федэральных акруг. Форма праўлення і органы дзяржаўнай ўладыПаводле формы праўлення Расія з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Дзеючая Канстытуцыя была прынята 12 снежня 1993 года на рэферэндуме (гл.таксама: Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі). Дзяржаўная ўлада ў Расійскай Федэрацыі здзяйсняецца на аснове падзелу на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Органы заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады самастойныя. Глава дзяржавы — Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнт абіраецца на 4 года на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адзна і тае ж асоба не можа займаць пасаду Прэзідэнта больш за два тэрміна запар. Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган дзяржаўнай улады (парламент) Расійскай Федэрацыі — двухпалатны Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі. Палатамі Федэральнага Сходу з'яўляюцца Савет Федэрацыі — верхняя палата і Дзяржаўная Дума — ніжняя палата. У склад Савета Федэрацыя ўваходзяць па аднаму прадстаўніку ад заканадаўчай і выканаўчай улады кожнага суб'екта федэрацыі, якія дэлегуюцца адпаведна заканадаўчым органам суб'екта федэрацыі і яго главой на сталай аснове, а ў склад Дзяржаўнай Думы — 450 дэпутатаў, абіраецца на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні па партыйным спіскам (прахадны бар'ер 7%). Срок паўнамоцтваў Дязржаўнай Думы — 4 гады. Выканаўчую ўладу здзяйсняе Урад Расійскай Федэрацыі. Старшыня Ураду прызначаецца Прэзідэнтам са згоды Дзяржаўнай Думы. У склад Ураду ўваходзяць, апроч Старшыні, яго намеснікі і федэральныя міністры. Урад узначальвае сістэму федэральных органаў выканаўчай улады: міністэрстваў, федэральных служб і федэральных агенстваў. Судовая ўлада ў Расіі ажыццяўляецца судамі. У сістэму федэральных судоў уваходзяць суды агульнай юрысдыкцыі (уключаючы ваенныя суды), арбітражныя суды і Канстытуцыйны Суд Расійскай Федэрацыі. Суды агульнай юрысдыкцыі здзяйсняюсь правасуддзе па грамадзянскіх, крымінальных справах і справах, якія ўзнікаюць з адміністрацыйных правапарушэнняў. Да іх адносяцца Вярхоўны Суд Расійскай Федерацыі, вярхоўныя суды рэспублік у складзе РФ, краявыя, абласныя суды, суды аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг, Маскоўскі і Санкт-Пецярбургскі гарадскія суды, раённыя (гарадскія) суды. Арбитражныя суды займаюцца разглядам спрэчак, звязаных з прафесійным удзелам у грамадзянскім абарачэнні, у прыватнасці, звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю, і некаторых іншых катэгорый спрэчак. Яны ўключаюць Вышэйшы арбітражны суд Расійскай Федэрацыі, федэральныя арбітражныя суды акруг (арбітражныя касацыйныя суды), арбітражныя апеляцыйныя суды, арбітражныя суды суб'ектаў федэрацыі. Рэгіянальная і муніцыпальная ўладаСістэма органаў дзяржаўнай улады субъектаў федэрацыі усталёўваецца суб'ектамі Расійскай Федэрацыі самастойна ў адпаведнасці з асновамі канстытуцыйнага ладу Расійскай Федэрацыі і агульнымі прынцыпамі арганізацыі прадстаўнічых і выканаўчых органаў дзяржаўнай улады, усталяванымі федэральным законам. Глава суб'екта федэрацыі зацвярджаецца заканадаўчым ораганам па прадстаўленні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Заканадаўчы (прадстаўнічы) орган суб'екта федэрацыі фарміруецца шляхам прамога тайнага ўсеагульнага галасавання па партыйным спісам. Выканаўчы орган — урад суб'екта федэрацыі фарміруецца главой суб'екта пры ўдзеле заканадаўчага органа. Судовая ўлада суб'екта федэрацыя складаецца з Канстытуцыйнага (Статутнага) суда суб'екта федэрацыі і міравых судоў. Гэтыя суды не ўвахожзяць у федэральную судовую сістэму. Мясцовае самакіраванне ў Расіі — гэта форма ажыццяўлення народам сваёй улады, якая забяспечвае самастойнае і пад сваю адказнасць рашэнне насельніцтвам непасрэдна і (ці) праз органы мясцовага самакіравання пытанняў мясцовага значэння зыходзячы з інтарэсаў насельніцтва з улікам гістарычных і іншых мясцовых традыцый. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца грамадзянамі шляхам рэферэндуму, выбараў, іншых форм прамога волевыяўлення, праз выбарныя і іншыя органы мясцовага самакіравання. Мясцовае самакіраванне здзяйсняецца на ўсёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тэрытарыяльную аснову мясцовага самакіравання складаюць муніцыпальныя ўтварэнні. Усяго ў Расіі каля 25 тысяч муніцыпальныў утварэнняў. У Расійскай Федэрацыі існуюць 6 відаў муніцыпальных утварэнняў:
Органы мясцовага самакіравання не ўваходзяць у сістэму органаў дзяржаўнай улады. У структуру органаў мясцовага самакіравання, якая ўсталёўваецца статутам муніцыпальнага ўтварэння, уваходзяць наступныя органы і службовыя асобы мясцовага самакіравання: прадстаўнічы орган муніцыпальнага ўтварэння, галава муніцыпальнага ўтварэння, мясцовая адміністрацыя, кантрольны орган муніцыпальнага ўтварэння, іншыя органы мясцовага самакіравання. Палітычныя партыі і прафсаюзыПа стану на люты 2008 года ў Расіі было зарэгістравана 15 палітычных партый (у 2006 годзе іх было 35). Да ліку буйнейшых адносяцца: праўладныя — Адзіная Расія, Справядлівая Расія, Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі (ЛДПР), Грамадзянская сіла; апазіцыйныя — Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі (КПРФ), Народны Саюз, Яблык, Саюз правых сіл. У Дзярждуму, выбраную ў 2007 годзе, прайшлі Адзіная Расія, КПРФ, Справядлівая Расія і ЛДПР. Да ліку буйнейшых прафсаюзных аб'яднання агульнарасійскага ўзроўня адносяць Федэрацыю незалежных прафсаюзаў Расіі (буйнейшае прафсаюзнае аб'ядненне, уваходзяць каля 29 млн. чалавек, ці 95% ад усіх членаў прафсаюзаў у Расіі), Канфэдэрацыю працы Расіі, Усерасійскую канфедэрацыю працы. Усе яны ўваходзяць у Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў. Знешняя палітыкаНасельніцтваКолькасць і размяшчэннеНа 1 студзеня 2008 года насельніцтва Расіі складала 142,0 млн. чалавек. У Расіі працягваецца дэмаграфічны крызіс. Рост насельніцтва ў краіне спыніўся з 1991. Смяротнасць у 1,5 раза перавышае нараджальнасць, насельніцтва скарачаецца на некалькі сотняў тысяч чалавек штогод. Негатыўнай асаблівасцю Расіі з'яўляецца той факт, што ў выніку дэмаграфічнага пераходу нараджальнасць звалілася да ўзроўня развітых краін, у то час як смяротнасць засталася на ўзроўні краін, якія развіваюцца. Кожную хвіліну ў Расіі нараджаецца 3 чалавека, а памірае — 5. Агульнасусветная тэндэнцыя процілеглая: адносіны колькасці нараджэнняў да смерцяў роўна 2,6. Асабліва вялікая смяротнасць у расійскіх мужчын, сярэдняя працягласць жыцця якіх 60,37 гадоў. Працягласць жыцця жанчын значна вышэй — 73,23 года. Узровень нараджальнасці ў Расіі не забяспечвае простага ўзнаўлення насельніцтва. Этнічны складМоўны складРэлігійны складЭканомикаКультураСацыяльная сфераУзброеныя сілыУзброеныя сілы Расіі складаюцца з трох відаў Узброеных сіл (сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя сілы і ваенна-марскі флот), трох родаў войск (касмічныя войскі, ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння і паветрана-дэсантныя войскі), Тыла ўзброеных сіл, чыгуначных войск і іншых войск, якія не ўваходзяць у віды ўзброеных сіл, а таксама шэраг службаў. Агульная колькасць УС Расіі складае 1207 тыс. чалавек вайсковаслужбоўцаў і 876 тысяч грамадзянскіх спецыялістаў. Сухапутныя войскі арганізацыйна складаюцца з мотастралковых войскаў, танкавых войскаў, ракетных войскаў і артылерыі, войскаў СПА, спецыяльных войскаў (выведвальных, сувязі, радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), інжынерных, радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБА), тэхнічнага забеспячэння, аховы тылу, часцей і арганізацый тылу). Сухапутныя войскі дзеляцца па тэрытарыяльным прынцыпе на шэсць ваенных акруг: Маскоўская, Ленінградская, Паўночна-Каўказская, Прыволжска-Уральская, Сібірская і Далёкаўсходняя. Ваенна-паветраныя сілы арганізацыйна складаюцца з авіяцыі (бамбавальнай, штурмавой, знішчальнай, авіяцыі СПА, выведвальнай, транспартнай і спецыяльнай), зенітна-ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, спецыяльных войскаў, часцей і ўстаноў тылу. Ваенна-марскі флот арганізацыйна складаецца з родаў сіл: падводных, надводных, марской авіяцыі, марской пяхоты і берагавых войскаў, часцей спецыяльных войскаў і тылу. ВМФ па тэрытарыяльнай прыкмеце дзеліцца на чатыры флота (Паўночны, Балтыйскі, Чарнаморскі і Ціхаакіянскі) і адну флатылію (Каспійскую). За межамі Расійскай Федэрацыі ёсць ваенныя базы ў Азербайджане (РЛС "Габала"), Арменіі (102-я ваенная база ў Гюмры), Беларусі (РЛС "Волга", Баранавічы і 42-й вузел сувязі ВМФ, Вілейкі), Казахстане (5-ы Дзяржаўны выпрабавальны касмадром, асобны полк транспартнай авіяцыі, асобны радыётэхнічны вузел Касмічных войскаў, дзяржаўны выпрабавальны палігон стратэгічнай СПА і СРА Сары-Шара), Кіргізіі (ваенна-паветраная база), Таджыкістане (Оптыка-электронны вузел сістэмы кантролю касмічнай прасторы «Нурэк», 201-я матастрэлковая дывізія), Узбекістане (авіябаза), Украіне (Чарнамарскі флот, шэраг аэрадромаў, вузлоў сувязі, 219-ы асобны полк радыёэлектроннай барацьбы, 1096-ы зенітны ракетны полк), Сірыі (база ВМФ), а таксама групоўкі міратворчых сілаў у Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і Прыднястроўі. Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.