La confrontation des blocs en 1959. Pays membres de l'OTAN Autres pays alliés des États-Unis Pays colonisés Pays membres du pacte de Varsovie Autres pays alliés de l'URSS Pays non-alignés
"ХАЛОДНАЯ ВАЙНА", тэрмін, якім азначаўся палітычны курс заходніх дзяржаваў у адносінах да СССР і краін сацыялістычнага блоку, у шырэйшым сэнсе — агульны стан міжнароднай палітыкі і палітычныя курсы абодвух геапалітычных блокаў (1940 – 1980-я). Упершыню сам тэрмін ужыты ў заходняй прэсе 2-й пал. 1940-х дзеля характарыстыкі напружанага міжнароднага становішча, якое склалася пасля 2-й сусветнай вайны. Палітыка "Халоднай вайны" выяўлялася ў гонцы ўзбраенняў, стварэнні ваенна-палітычных блокаў, інтэнсіўнай прапагандысцкай дзейнасці. Умоўным пачаткам "Халоднай вайны" лічыцца прамова Чэрчыля ў Фултане (1946).
|